2013-03-13 15:18:39

Упершыню ў гісторыі Касцёла ў канклаве прымае ўдзел кітайскі кардынал


RealAudioMP3 Біскуп Ганконга, кардынал Джон Тонг Хон лічыць галоўным для будучыні Касцёла – не адступаць ад рашэнняў ІІ Ватыканскага Сабора. У дачыненні да сваёй Бацькаўшчыны, ён марыць каб усе яе жыхары мелі магчымасць прачытаць ліст Бэнэдыкта ХVІ да кітайскіх вернікаў, паведамляе агенцтва “AsiaNews”. Іерарх лічыць, што гэта дапаможа пазбегнуць напружанасці, якая зараз існуе паміж уладамі Катаю і Каталіцкім Касцёлам. Кардынал называе сябе “чалавекам дыялогу”, але не бачыць магчымасці адступіцца ад галоўных прынцыпаў – свабоды веравызнання і правоў чалавека ў дачыненні да ўсіх жыхароў Кітая. Кардынал выказаў задавальненне, што Святы Пасад і Кітай вядуць нефармальны дыялог паміж сабой. Ён лічыць, што адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Кітаем развіваюцца ў добрым напрамку.

Кардынал Джон Тонг Хон стаў першым кітайскім пурпуратам, які прымае ўдзел у канклаве.








All the contents on this site are copyrighted ©.