2013-03-13 20:48:06

Папа Францішак заўсёды вёў вельмі просты лад жыцця


RealAudioMP3 Новы Папа нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў аргенцінскім Буэнас-Айрэсе. 11 марта 1958 г. уступіў у Ордэн езуітаў. З 20 мая 1992 г. па 3 чэрвеня 1997 г. быў дапаможным біскупам архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс, а 28 лютага 1998 г. быў прызначаны яе кіраўніком. У 2001 г. атрымаў кардынальскую годнасць. Новаабраны Пантыфік, будучы кардыналам, уваходзіў у склад некалькіх ватыканскіх дыкастэрый: Кангрэгацыю па справах Духавенства, Кангрэгацыю Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыю па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця; быў членам Камісіі па Лацінскай Амерыцы і Папскай Рады па справах сям’і. Як кардынал быў вядомы асабістай сціпласцю і адданасцю справе сацыяльнай справядлівасці.

Папа Францішак заўсёды вёў вельмі просты лад жыцця. Будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса жыў у маленькай кватэры, якая мала нагадвае арцыбіскупскі палац, адмовіўся ад персанальнага лімузіна з шафёрам на карысць грамадскага транспарту і па некаторых паведамленнях сам сабе гатаваў ежу.







All the contents on this site are copyrighted ©.