2013-03-13 16:30:32

Найбольш папулярныя імёны сярод Пантыфікаў


RealAudioMP3 У двухтысячагадовай гісторыі Касцёла, пасля абрання на Пасад св. Пятра, Папы ў падаўляючай большасці прымалі адрозныя ад дадзеных ім падчас хросту імёны. Першаму Пантыфіку імя змяніў сам Хрыстус; размова ідзе пра апостала Пятра. Гэта традыцыя асабліва прынялася ў другім тысячагоддзі хрысціянства, калі пачалі лічыць, што выбар на Пасад св. Пятра – гэта другое нараджэнне. Новае імя стала знакам пераходу да новага жыцця, як адказу на Божы заклік.

Імя, якое найчасцей абіралі Пантыфікі – Ян. Яго ўпершыню прыняў у 523 г. св. Ян І. Апошнім сярод Наступнікаў св. Пятра, прыняўшым гэта імя, стаў у 1958 г. кардынал Анджэла Ранкалі – папа Ян ХХІІІ. Сярод імёнаў, якія часта бралі Папы, таксама Грыгорый. Пантыфікаў з гэтым іменем было шаснаццаць, апошнім з іх стаў у 1831 г. Грыгорый XVI. Іншымі імёнамі, якія рэгулярна выкарыстоўваліся ў двухтысячагадовай гісторыі хрысціянства, былі Бэнэдыкт, Клімент, Інакенцій, Леў і Пій. Ніводзін з Пантыфікаў не насіў імёнаў: Юзэф, Якуб, Андрэй і Лука. Таксама ніхто з Папаў не прымаў імя Пётр.








All the contents on this site are copyrighted ©.