Ватыканскі іерарх: наступны Папа стане перад выклікам знішчэння чалавечай сям’і
Падчас свайго пантыфікату
Бэнэдыкт ХVI пастаянна клапаціўся пра экуменічны дыялог, каб хрысціяне змаглі адшукаць
сваё фундаментальнае адзінства і адказаць на выклікі сучаснасці разам, заявіў біскуп
Бартэлэмі Адукану, сакратар Папскай рады па культуры. Веліч Бэнэдыкта ХVI заключаецца
ў яго надзвычайнай здольнасці наследаваць Хрыста, перакананы іерарх. Сакратар ватыканскай
дыкастэрыі адзначыў, што будучы Пантыфік павінен будзе змагацца са шматлікімі праблемамі,
якія ўзніклі ў сучасным свеце ў выніку яго адмовы ад Бога. “Постмадэрнісцкае грамадства
адчужае Бога і жадае знішчыць чалавека”, - лічыць прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.
Паводле іерарха, будучы Папа стане перад выклікам знішчэння чалавечай сям’і і яе натуры.
Таксама адно з важных месцаў яго служэння зойме дыялог з ісламам, які можа дапамагчы
выправіць і вылечыць сучасныя рэлігійныя паталогіі.