2013-03-12 15:29:11

Медслужба Рыма працуе ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі з канклавам


RealAudioMP3 Ад 12 сакавіка, дня пачатку канклава, медслужба Рыма працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Ля плошчы св. Пятра абсталяваны намёты для першай дапамогі тысячам пілігрымаў, што чакаюць абвяшчэння аб выбары новага Пантыфіка. Лівіа Дэ Анжэліс, адзін з кіраўнікоў рэгіянальнай кампаніі па неадкладнай медыцынскай дапамозе, расказаў, што спецыяльна да падзеі падрыхтаваны парк машын хуткай дапамогі, а таксама перасоўная клініка накшталт палявога шпіталя з 4 рэанімацыйнымі месцамі, дзе нават можна праводзіць хірургічныя ўмяшанні ў выпадку неабходнасці.

Дэ Анжэліс выказаў спадзяванне, што ў такой дапамозе не будзе патрэбы і паінфармаваў, што таксама ў бальніцах італьянскай сталіцы графік дзяжурстваў прыведзены ў адпаведнасць з гадзінам сцячэння вялікіх натоўпаў на плошчу ля ватыканскай базылікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.