2013-03-11 13:23:59

Прэзідэнт Чэхіі: папскае служэнне – гэта глабальны маральны і палітычны аўтарытэт


RealAudioMP3 Новы Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан у інтэрв’ю аднаму з мясцовых тэлеканалаў прызнаў важнасць постаці Яна Паўла II у кантэксце аксамітнай рэвалюцыі ў 1989 г. Палітык адзначыў сучасную ролю папства, гаворачы аб будучым канклаве. “Папскае служэнне дае шанс, як глабальны маральны і палітычны аўтарытэт. Тут усё залежыць ад асобы”, - сказаў Прэзідэнт. У інаўгурацыйнай прамове Земана 8 сакавіка прагучала нечакана вялікая колькасць рэлігійных акцэнтаў. Цікава, што новы Прэзідэнт Чэхіі, які называе сябе “талерантным атэістам”, скончыў сваю вялікую прамову словамі малітвы. Цытуючы св. Францішка, ён папрасіў Бога даць яму мужнасць уплываць на тыя рэчы, на якія ён можа паўплываць, і мець пакору не спрабаваць уплываць на рэчы, на якія паўплываць не можа. І, нарэшце, адрозніць першыя ад другіх.







All the contents on this site are copyrighted ©.