2013-03-10 12:32:12

Амерыканскі іерарх пра заданні наступнага Пантыфіка


RealAudioMP3 Будучы Папа павінен “да глыбіні ачысціць” ватыканскую бюракратыю. Гэта “тэрміновая задача, што патрабуе энергіі”, якой не змог унесці ў гэты працэс Бэнэдыкт XVI. Такое вострае меркаванне выказаў у інтэрв’ю італьянскай газеце “Il Messaggero” арцыбіскуп Філадэльфіі Чарльз Чапут. Яшчэ адна з найважнейшых задач для новага кіраўніка Касцёла, на думку амерыканскага іерарха, барацьба супраць агрэсіўнага атэізму, які працуе “як анестэзія на голад Бога”. Чалавек, застаючыся смяротнай істотай, ставіць пытанне пра сэнс жыцця і жыццё пасля смерці, а мы “павінны вярнуць пачуццё вечнасці”, - сказаў арцыбіскуп Чапут.

Патрабаванні святарскіх пасвячэнняў для жанчын і “раўнапраўя для гомасексуальных асоб у Касцёле”, арцыбіскуп Філадэльфіі акрэсліў як, пытанні, якія “не абмяркоўваюцца”. “Касцёл не мае ўлады змяніць Божае слова”, - сказаў іерарх, дадаўшы, што таксама наступны Папа не будзе мець такой ​улады. Звяртаючыся да пытання гамасэксуалістаў, падкрэсліў, што Касцёл паважае кожнага чалавека, як Божае дзіця, але гэта не азначае прызнання “права на грэх”. На думку амерыканскага іерарха, пераемнік Бэнэдыкта XVI будзе змагацца са злоўжываннямі духавенства ў дачыненні да непаўналетніх.







All the contents on this site are copyrighted ©.