2013-03-09 14:08:06

Ватыкан выпусціць манеты, прысвечаныя “sede vacante”


RealAudioMP3 Як паведаміў ватыканскі Нумізматычна-філатэлістычы аддзел, у канцы мая паступяць у продаж калекцыйныя манеты гістарычнага перыяду “sede vacante”. На манеце наміналам у 2 еўра будзе ўтрымлівацца выява гербу Апостальскай палаты і напіс “sede vacante”, другі яе бок будзе мець звычайны класічны выгляд. Манету вартасцю 5 еўра, на якой з аднаго боку будзе герб Апостальскай палаты, а з другога – выява голуба – сімвалу Святога Духа, выканаюць з серабра, а вартасцю 10 еўра – з золата. Апошняя будзе мець тую ж сімволіку, але іншы дызайн. Кошт і дакладная дата выпуску манет будзе пададзена пазней.








All the contents on this site are copyrighted ©.