2013-03-09 14:05:05

Беспрэцэдэнтныя меры бяспекі перад канклавам


RealAudioMP3 Для забеспячэння таямніцы выбараў у Сікстынскай капэле, дзе будзе праходзіць канклаў, і Доме св. Марты, месцы пражывання кардыналаў-выбаршчыкаў, будуць прадпрыняты меры асаблівага кантролю. Для гэтага будуць ужывацца металадэтэктары і спецыяльная сістэма, прыпыняючая любыя віды электроннай камунікацыі. У той час, як у Сінадальнай зале, дзе праходзяць агульныя кангрэгацыі, кардыналы карыстаюцца электроннымі пультамі для галасавання, у Сікстынскай капэле ў іх распараджэнні застануцца толькі папера і асадкі. Пурпураты, як прадугледжвае Апостальская канстытуцыя “Universi Domini Gregis”, застануцца ізаляванымі ад свету на ўвесь час выбараў Пантыфіка. У другі раз удзельнікаў канклава будзе прымаць Дом св.Марты – пяціпавярховы палац, пабудаваны па загадзе Яна Паўла ІІ на тэрыторыі Ватыкану. Размеркаванне пакояў у ім паміж кардыналамі адбываецца паводле жэраб’ёўкі. Тут знаходзяцца таксама апартаменты, у якіх будзе жыць перад перасяленнем у Апостальскі палац новы Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.