2013-03-08 12:04:01

Падчас канклава кардыналы прысягнуць два разы


RealAudioMP3 Перад тым, як кардыналы пачнуць абіраць новага Папу, яны павінны будуць прысягнуць два разы – на пачатку супольна, а затым асабіста. Паводле Апостальскай канстытуцыі “Universi Dominici Gregis”, пасля таго, як пурпутары ўвайдуць у Сікстынскую капэлу, яшчэ ў прысутнасці тых, хто іх суправаджае ў працэсіі, яны павінны будуць прамовіць спецыяльную прысягу, у якой паабяцаюць, што ў выпадку абрання Рымскім Пантыфікам, будуць імкнуцца верна выконваць абавязкі Пастыра Паўсюднага Касцёла, рашуча абараняць духоўныя і часовыя правы, а таксама свабоду Апостальскай Сталіцы. Затым яны прысягаюць, захоўваць ўсе таямніцы звязаныя з абраннем новага Папы і тым, што адбываецца ў месцы правядзення канклава, за выключэннем тых выпадкаў, калі на гэта дасць дазвол сам Пантыфік. Нарэшце, кардыналы абяцаюць ніколі не аказваць падтрымкі умяшальніцтву, з боку свецкіх уладаў, груп людзей ці асобных індывідуўмаў з мэтай паўплываць на абранне Папы.

Пасля гэтай супольнай прысягі, кожны пурпурат, пачынаючы ад дэкана Калегіі Кардыналаў, ці старэйшага па ўзросце, падыходзіць да кафедры з Евангеллем, прамаўляе сваё імя і прозвішча і кажа “абяцаю, абязуюся і прысягаю”. Затым паклаўшы на яго руку, прамаўляе: “Няхай Бог мне дапаможа, а таксама гэтыя святыя Евангеллі да якіх дакранаюся”.








All the contents on this site are copyrighted ©.