2013-03-08 11:59:58

Дыпламаты Святога Пасаду напісалі твіт-паведамленні


RealAudioMP3 8 сакавіка на твіттэр-акаўнце Дзяржсакратарыяту @terzaloggia з’явіліся два новыя паведамленні. Першае скіраваў сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Ён у некалькіх словах патлумачыў, адну з галоўных місій дыпламатыі Святога Пасаду. Іерарх напісаў: “Дыпламатычная дзейнасць Апостальскай Сталіцы скіравана на клопат аб правах самых слабых”. Другі “твіт” напісаў таксама дыпламат – арцыбіскуп Сільвана Марыя Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пра ААН у Жэневе. Ён звярнуў увагу на важнасць абароны свабоды веравызнання. Іерарх напісаў, што “павага да рэлігійнай свабоды меншасцяў – гэта краевугольны камень для дыялога і супрацоўніцтва”.








All the contents on this site are copyrighted ©.