2013-03-08 15:39:47

Бэнэдыкт XVI: без жанчын, хрысціянства было б іншым


RealAudioMP3 Без укладу жанчын, гісторыя хрысціянства была б іншай. Так сцвярджаў у 2007 г. Бэнэдыкт XVI падчас адной з агульных аўдыенцый. Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Марыя Магдалена, св. Кьяра і св. Катарына Сіенская, св. Тэрэза Авільская і св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус. Як бы выклядала гісторыя без гэтых жанчын, які на працягу амаль двух тясяч гадоў сведчылі аб Хрысце? “Гісторыя хрысціянства напэўна б мела іншае развіццё, калі б не была падтрымана шчырай дзейнасцю жанчын. Таму, як пісаў мой шаноўны папярэднік Ян Павел ІІ у Апостальскім лісце “Mulieris dignitatem”, Касцёл дзякуе усім жанчынам і кожнай з іх ... Касцёл дзякуе за ўсе праявы жаночага “генія”, якія станавіліся відавочнымі ў гісторыі, ва усіх народах і краінах”, - казаў Папа на пенсіі.

Паводле Бэнэдыкта XVI увага да жанчын, асабліва 8 сакавіка з’яўляецца стымулам да таго, каб “паразважаць аб сітуацыі жанчыны і абнавіць клопат аб іх, каб заўсёды, кожная з жанчына магла жыць і сведчыць аб поўні сваіх здольнасцяў, знаходзячы павагу да сваёй годнасці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.