2013-03-07 14:13:31

У Ватыкане створаны адмысловы медыя-цэнтр


RealAudioMP3 Больш за 5 тыс. працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі акрэдытаваліся ўжо для асвятлення мерапрыемставаў, звязаных з абраннем новага Пантыфіка. Яны прыбылі з 65 краін свету. Менавіта для іх, па ініцыятыве Залы Друку Апостальскай Сталіцы, быў створаны спецыяльны медыя-цэнтр, які размясціўся ў холе перад Залай Паўла VI, дзе звычайна праходзяць сустрэчы Святога Айца з вернікамі. У медыя-цэнтры было заінсталявана больш за 20 кабін, поўнасцю абсталяваных аўдыё- і відэатэхнікай, тэлефонамі і інтэрнэтам. Апрача таго, было створана каля 100 іншых працоўных месц для журналістаў, дзе яны могуць карыстацца сваімі асабістымі кампутарамі для выхаду ў сетку.

Для радыёжурналістаў даступныя 10 кабін, 6 студый і 28 месцаў на адкрытым паветры, адкуль яны могуць у прамым эфіры каментаваць падзеі з Апостальскай Сталіцы. Спецыяльная зона вызначана таксама для тэлежурналістаў. У медыя-цэнтры размешчаны спецыяльныя экраны, на якіх можна сачыць за брыфінгамі, якія праходзяць у Зале Друку Апостальскай Сталіцы. Медыя-цэнтр вядзе шчыльнае супрацоўніцтва з Ватыканскім радыё і Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам.








All the contents on this site are copyrighted ©.