2013-03-07 09:55:49

Кардыналы маліліся за Касцёл каля кафедры св. Пятра


RealAudioMP3 Кульмінацыяй сустрэчы Калегіі Кардыналаў 6 сакавіка стала малітва пурпуратаў за Касцёл, якая адбылася ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. Малітва пачалася ў 17.00 і працягвалася каля гадзіны. Удзельнікі агульнай кангрэгацыі сабраліся каля кафедры св. Пятра – драўлянага трону, які паводле сярэдневечнай традыцыі лічыцца біскупскім крэслам Князя Апосталаў. Напачатку іерархі памаліліся ружанцоўвай малітвай, а затым у цішыні паразважалі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Пасля адарацыі, пурпураты памаліліся малітвай нешпараў, якую ўзначаліў кардынал Анджэла Камастры, архіпрэзбітэр базыліцы св. Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.