2013-03-06 15:20:05

Сярод кардыналаў-выбаршчыкаў 17 з’яўляюцца законнікамі


RealAudioMP3 Cярод 115 кардыналаў, якія прымуць удзел у будучым канклаве 17 з’яўляюцца членамі манаскіх ордэнаў. Сярод іх ёсць францішкане, дамінікане і салезіяне. Акрамя таго, сярод кардыналаў-выбаршчыкаў ёсць прадстаўнікі езуітаў, рэдэмптарыстаў, аблатаў і іншых супольнасцяў. Усяго, за ўсю гісторыю Касцёла на пасад св. Пятра абіраліся 33 законнікі. Большасць з іх складалі бэнэдыктыне. Яны станавіліся Папамі 17 разоў. 6 Пантыфікаў былі аўгустыніянамі, 4 – францішканамі.

Нямецкае інфармацыйнае агенцтва “KNA” адзначае, што апошнім законнікам абраным на пасаду Біскупа Рыма быў Грыгорый XVI. Ён прыналежаў да ордэна камедулаў, а яго пантыфікат працягваўся з 1831 г. па 1846 г. Самая вялікая колькасць законнікаў станавілася Папамі ў перыяд паміж ХІ-ХІІ ст. – у час росквіту манаства ў Еўропе.








All the contents on this site are copyrighted ©.