2013-03-05 15:58:44

Труба на Сікстынскай капэле мае больш за 70 гадоў


RealAudioMP3 Дымаходная труба, якая будзе ўстаноўлена на даху Сікстынскай капэлы для апавяшчэння аб выніках абрання Папы выкарыстоўваецца ўжо на працягу больш чым 70 гадоў. Упершыню яна была ўстаноўлена ў 1939 г. і апавясціла аб абранні на Пасад св. Пятра кардынала Еўджыніа Пачэллі, папы Пія ХІІ. З таго часу, яна выкарыстоўвалася пяць разоў і паведамляла свету аб абранні Яна ХІІІ, Паўла VI, Яна Паўла І, Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI. У 2005 г., у сувязі з тым, што часам было складана адрозніць колер дыма, да яе было прымацавана спецыяльнае электроннае прыстасаванне. Яно дазваляе зрабіць дым, які сведчыць аб абранні Папы выразна белым. Акрамя таго, каб не дапусціць непаразуменняў сярод вернікаў, пачынаючы з апошняга канклава, белы дым суправаджаецца гучаннем званоў на ватыканскай базыліцы. Традыцыя апавяшчэння аб абранні Папы дымам сягае сваімі каранямі ў 1274 г. Яна была зацверджана на ІІ Ліонскім Саборы.








All the contents on this site are copyrighted ©.