2013-03-05 16:53:37

Папская рада праводзіць конкурс фотаграфіі


RealAudioMP3 Папская рада па сродках масавай камунікацыі праводзіць конкурс фотаграфіі на тэму “Мой Бэнэдыкт XVI. Апавяданне пра знаёмства”. Працы можна дасылаць да 15 сакавіка. Яны павінны быць адлюстраваннем асабістай сустрэчы з Бэнэдыктам XVI. Гэта могуць быць здымкі з яго апостальскіх падарожжаў, сустрэч, аўдыенцый і іншых падзей. Не абавязкова, каб на іх быў сам Папа: важна, каб здымак быў звязаны з падзеяй, якая мае адносіны да яго. Неабходна, каб фотаграфіі былі ўласнымі і перадавалі цудоўную і прыгожую атмасферу сустрэчы з Бэнэдыктам XVI. Працы могуць быць як каляровымі, так і чорна-белымі. Кожны удзельнік можа даслаць тры фотаздымкі. Іх неабходна адправіць на электронны адрас photocontestva@gmail.com. Пры гэтым важна пазначыць сваё імя, прозвішча і e-mail.
Галасаванне за лепшы здымак будзе адбывацца на старонцы ватыканскага інфармацыйнага сайта news.va у фэйсбуку. У першым туры, перамогуць 20 здымкаў, якія набяруць найбольшую колькасць “упадабанняў”. Затым з іх, прафесійнымі ватыканскімі фатографамі будзе абраны канчатковы пераможца. Працы якія займуць першыя тры месцы будуць выкарыстаны ў якасці банера на сайце www.news.va. Вынікі конкурса будуць абвешчаны на гэтым жа сайце, а з пераможцам звяжуцца асабіста.








All the contents on this site are copyrighted ©.