2013-03-04 11:56:51

Ад св. Пятра Папамі былі 11 нееўрапейцаў


RealAudioMP3 Ад 741 года на Святы Пасад не выбіраліся Папы-нееўрапецы. Касцёл быў кіраваны, акрамя Пятра, яшчэ трыма Пантыфікамі, якія паходзілі са Святой Зямлі. Пяцёра былі з Сірыі, трое нарадзіліся ў Афрыцы. Так, Міланскі эдыкт і рэзідэнцыя папы на Латэране былі аб’яўлены падчас пантыфікату афрыканскага Папы Мельхіяда (пант. 311-314 гг.) У моры бурных падзей, пазначаных верай у Хрыста, 11 Папаў Рымскіх былі не-еўрапейцамі, прычым, не толькі ў першахрысціянскую эпоху; а 254 Пантыфікі, уключаючы Бэнэдыкта ХVІ, паходзілі з Еўропы. Многія Пантыфікі, як і Пётр, засведчылі веру мучаніцтвам. Ніколі не было яшчэ Папы, які б паходзіў з Амерыканскага кантыненту ці Акеяніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.