У ватыканскай базыліцы
св. Пятра праходзіць пастаянная эўхарыстычная адарацыя, падчас якой вернікі моляцца
ў інтэнцыі Касцёла і будучага канклава. Аб гэтым расказаў кс. Ламбардзі падчас сустрэчы
з журналістамі 2 сакавіка. Кіраўнік Залы Друку адзначыў, што менавіта малітва кіруе
Касцёлам у перыяд “sede vacante”. Ён патлумачыў, што перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам
выстаўленым у ватыканскай базыліцы, на малітоўнай варце змяняюць адно аднаго тры прадстаўніцы
кантэмпляцыйных законаў з Мексікі. Акрамя таго, кожны вечар, перад св. Імшой, тут
адбываецца спецыяльная малітва за Калегію Кардыналаў і годную падрыхтоўку да абрання
новага Папы.