2013-03-03 12:26:31

Ватыканская газета пра Нацыянальны дзень “Caritas” у Беларусі


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” звяртае ўвагу на тое, што 3 сакавіка, ў Беларусі, па ініцыятыве мясцовага епіскапата адзначаецца X Нацыянальны дзень “Caritas”. Любоў да бліжняга, з’яўляецца, не толькі абавязкам кожнага веруючага, а таксама абавязкам усёй супольнасці, на кожным яе ўзроўні, - з такім заклікам звярнуліся да вернікаў біскупы Беларусі. Іерархі скіравалі спецыяльнае пасланне, якое было прачытана падчас нядзельнай св. Імшы ў касцёлах краіны. Узгадваючы словы Бэнэдыкта XVI з энцыклікі “Deus caritas est”, яны падкрэслілі, што “любоў да бліжняга, якая грунтуецца на любові да Бога, з’яўляецца, перш за ўсё, абавязкам кожнага веруючага, а таксама абавязкам усёй касцёльнай супольнасці, на кожным яе ўзроўні: ад мясцовай супольнасці праз мясцовы Касцёл аж да паўсюднага Касцёла ў яго глабальным вымярэнні”.

У звароце беларускіх іерархаў звяртаецца ўвага на неабходнасць натхняцца прыкладамі вялікіх святых, якія працавалі ў сферы дапамогі патрабуючым. Сярод іх, між іншых, узгадваецца св. Тэрэза з Калькуты.

Адзначаецца, што “Caritas” у Беларусі, ажыцяўляе не толькі прамую дабрачынную дапамогу патрабуючым, але таксама рэалізуе адукацыйныя праграмы накіраваныя на тое, каб лепш разумець сэнс і каштоўнасць служэння іншым.У артыкуле ватыканскага выдання ўзгадваецца, што Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, падчас сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальнага “Caritas” у снежні 2012 г. назваў “учынкі міласэрнасці, адной з самых эфектыўных евангелізацыйных прыладаў”.

Адзначаецца, што сярод бліжэйшых планаў дабрачыннай арганізацыі ў Беларусі на бягучы год, з’яўяецца адкрыццё цэнтра для жанчын, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку, а таксама запуск валанцёрскай нацыянальнай праграмы.








All the contents on this site are copyrighted ©.