2013-03-02 13:49:27

Італія: тэлеэкспазіцыя Турынскай плашчаніцы ў Вялікую Суботу


RealAudioMP3 Аб’яўленнем конкурса на лепшую навуковую працу “Твар і ўкрыжаванне плашчаніцы ” 2 сакавіка ў Рыме завершылася Канферэнцыя аб значэнні Турынскага святога палатна, у якое, магчыма, было агорнута нежывое божае цела – для жывога сведчання веры ў Уваскрасенне Езуса Хрыста. Ліст яе удзельнікам: тэолагам, матэматыкам, хімікам, рэлігійным дзеячам даслаў арцыбіскуп Рына Фізікела, які, будучы Старшынёй Папскай рады па новай евангелізацыі прымаў удзел у падрыхтоўцы сустрэчы. Ён патлумачыў, што не мог прысутнічаць на пасяджэннях у моманце “sede vacante”.
Арцыбіскуп адзначыў, што св.Плашчаніца ёсць сапраўды эфектыўнай прыладай для новай евангелізацыі, таму што прымушае сучаснага чалавека запытвацца і атрымліваць адказы на свае рэлігійныя запытанні. “Гэта ільняное палатно пасля дзвюх тысяч гадоў стаіць перад намі як “нямы, але красамоўны сведка” цярпенняў Хрыста, па словах Яна Паўла ІІ”,- адзначыў арцыбіскуп.
У суботу 30 сакавіка па рашэнню Папскага кустода Плашчаніцы, арцыбіскупа Турына Цэзарэ Назілья яна пачне экспанавацца праз італьянскае телебачанне для сусветнай рэтрансляцыі. Бэнэдыкт ХVI даў на гэта дазвол перад сваім адыходам на пенсію. Наведваючы Турын і молячыся ля Плашчаніцы ў 2010г. Пантыфік назваў яе “іконай Вялікай суботы”.
Сёлятняя тэлеэкспазіцыя святога палатна будзе другой ў гісторыі пасял 1973г. Плашчаніца ўяўляе сабою адрэз ільняной тканіны памерам 4,39 па 1,15 метра, на якой відаць адбітак укрыжаванага чалавека з доўгімі валасамі і складзенымі на грудзях рукамі. Плашчаніца захавала сляды крыві на ўзроўні запясцяў, ступняў і правага бока цела.
Ад ХХ стагоддзя вядзецца шматграннае вывучэнне таямнічага паходжання выявы, падобнай фатаграфічнаму негатыву.








All the contents on this site are copyrighted ©.