2013-03-02 11:29:59

Швейцарcкая Гвардыя больш не ахоўвае Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 Швейцарская Гвардыя, якая адказвае за ахову Папы і месц, у якіх ён прабывае, апынулася ў вельмі складанай сітуацыі. “Таму, што Пантыфік не памёр, але сам адмовіўся ад пасады св. Пятра гвардзейцы яго ўжо больш не ахоўваюць. Не маюць абавязку таксама трымаць ганаровую варту, калі ён памрэ”, - сказаў камендант Швейцарскай Гвардыі Данель Рудольф Арынг. Ён таксама адзначыў, што не толькі католікам, але усім хрысціянам, Бэнэдыкт ХVI з’яўляецца прыкладам чалавека, які пастаянна шукаў праўды. “Калі Святы Айцец сустракаўся з гвардзейцамі, яны заўсёды адчувалі яго вялікую дабрыню”, - сказаў Данель Рудольф Арынг і дадаў, што несумненна Бэнэдыкт ХVI чалавек вялікай пакоры, прыклад да наследавання. “ Швейцарская Гвардыя будзе заўсёды суправаджаць яго малітвай”, - сказаў камендант.

Над бяспекаю “Папы на пенсіі” ў Кастэль Гандольфа глядзіць ватыканская жандармерыя. Яна таксама будзе працягваць яго ахоўваць, калі праз два месяцы ён перамесціцца ў кляштар “Mater Ecclesia” у Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.