2013-03-02 14:44:19

Пераслед хрысціян у Еўропе


RealAudioMP3 “У Еўропе працягваецца хваля нянавісці супраць хрысціян і Каталіцкага Касцёла”, - заявіў італьянскі сацыяёлаг Масімо Інтровінье, прадстаўнік Арганізацыі па Бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе па барацьбе з расізмам, ксенафобіяй і дыскрымінацыяй. У сваёй штогадовай справаздачы для АБСЕ ён пералічыў дакументамі 67 выпадкаў крымінальных злачынстваў у дачыненні да хрысціян за апошнія 12 месяцаў. “Шэсць выпадкаў тычацца актаў вандалізму супраць Касцёлаў , за якія адказнасць нясуць ультра-фундаменталісцкія ісламскія групоўкі. 15 гэта фізічныя напады на хрысціян, якія выступалі супраць абортаў ці аднаполых саюзаў. 46 выпадкаў – гэта антыхрысціянскія напады на касцёлы, капліцы, а часам на асобу святара”, - адзначыў італьянскі сацыяёлаг.

Паводле яго, гэтыя акты сведчаць аб сапраўднай кампаніі нянавісці супраць Касцёла, якая стае ўсё больш інтэнсіўнай, асабліва, калі справа тычыцца розных спрэчных пытанняў, напрыклад аднаполых саюзаў, а таксама вялікіх падзей у жыцці католікаў, якім з’яўляецца цяперашні канклаў. “Выступленні супраць хрысціян не спыняюцца толькі на ўзроўні звычайных зняваг, але часта ператвараюцца ў крымінальныя дзеянні, якія маюць за аснову рэлігійную нянавісць”, - адзначыў Масімо Інтровінье.








All the contents on this site are copyrighted ©.