Кардынал Таран: шчыры міжрэлігійны дыялог – шлях надзеі
Камісія па рэлігійных
адносінах з мусульманамі пры Папскай радзе па міжрэлігійным дыялогу выбрала тэму для
абмеркавання на працягу наступных чатырох гадоў: “Хрысціяне і мусульмане - маякі надзеі”.
Гісторыя “гэта не проста нейкая рэч з мінулага, але тое, што ўплывае станоўча ці
адмоўна на сучаснасць і будучыню”, сказаў на адкрыцці пасяджэнняў 28 лютага старшыня
Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран. Ён таксама прыпомніў
гісторыю хрысціянска-мусульманскіх адносін з моманту нараджэння ісламу ў сёмым стагоддзі.На
яго думку, прыспеў час працаваць разам хрысціянскім і мусульманскім гісторыкам. Толькі
аб’ектыўны і дружалюбны падыход да фактаў з гісторыі “можа адкрыць шлях прасіць і
атрымаць прабачэнне”. На далейшых пасяджэннях Камісіі былі падкрэслены тры сферы,
якія заслугоўваюць асаблівай увагі: не паддавацца спакусе перайсці ад міжрэлігійнага
да палітычнага дыялогу; забеспячыць павагу рэлігійных каштоўнасцяў дзвюх рэлігій і
паводзінаў іх паслядоўнікаў, з асаблівай увагай да чалавечай годнасці і правоў чалавека;
мець магчымасць на атрыманне добрай адукацыі, каб гэта дазваляла весці сапраўдны
разважлівы міжрэлігійны дыялог. Камісія ўключае ў сябе восем каталіцкіх кансультараў
хрысціянска-мусульманскага дыялогу з такіх краін, як Ірак, Нігерыя, Пакістан, Італія,
Германія, Вялікабрытанія і Злучаныя Штаты Амерыкі. Бэнэдыкт ХVI прызначыў склад экспертаў
21 верасня 2012 г., а сама Камісія была заснавана Папам Паўлам VI у 1974 годзе.