28 лютага ў берлінскім
катэдральным касцёле св. Ядвігі адбылася св. Імша падзякі нямецкага народа Бэнэдыкту
ХVІ. У ёй прынялі удзел шматлікія дзяржаўныя дзеячы краіны на чале з канцлерам Ангелай
Мэркель. Узначаліў літургію старшыня нямецкага епіскапата арцыбіскуп Роберт Цоліч.
“Для Бэнэдыкта XVI папства ніколі не было галоўнай мэтай”, - сказаў ён у гаміліі.
Іерарх падкрэсліў, што ў сваім абранні на пасад св. Пятра Бэнэдыкт XVI бачыў Божую
волю, а сябе ад самага пачатку і да канца свайго служэння лічыў слугой Касцёла. Паводле
арцыбіскупа Цоліча, калі Бэнэдыкт XVI згаджаўся з даверанай яму уладай ён кіраваўся
толькі адным: як служыць праўдзе і як зрабіць, каб Касцёл быў бліжэй да людзей і Хрыста.