Ватыканскія паштовыя маркі на перыяд “sede vacante”
Ватыканскае філатэлістычнае
і нумізматычнае бюро выпусціла спецыяльныя паштовыя маркі, якія будуць выкарыстоўвацца
выключна ў перыяд “sede vacante”, для таго, каб адпраўляць карыспандэнцыю дыкастэрый
і устаноў Апостальскай Сталіцы. Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні, гэтыя маркі
маюць таксама памятны характар і павінны нагадваць аб актуальным перыядзе. Спецыяльная
серыя складаецца з 4 паштовых марак рознага колеру: зялёнага, блакітнага, шэрага і
жоўтага. Кожная з марак мае адрозны кошт – ад 70 еўрацэнтаў да 2,5 еўра. Замест звычайнай
выявы Пантыфіка, на марцы змешчана выява анёла, які трымае ў сваіх руках ключы св.
Пятра накрытыя зонтам – сімвал Апостальскай Сталіцы ў перыяд “sede vacante”. Аўтарам
выявы з’яўляецца італьянская мастачка Даніэла Лонга.