Ватыканскі іерарх: Бэнэдыкт XVI заўсёды здзіўляў і ўражваў
Арцыбіскуп Фізікела,
старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі адзначыў, што вобраз “папы-кансерватара”
які быў створаны вакол Бэнэдыкта XVI ад самага пачатку яго пантыфіката, не адпавядае
рэчаіснасці. “У яго пантыфікаце было шмат іннавацыйных жэстаў”, - сказаў ён і прывёў
некалькі прыкладаў. Арцыбіскуп Фізікелла адзначыў, што новым было тое, што Рымскі
Пантыфік напісаў кнігу, у якой прадставіў сваё прыватнае бачанне асобы Езуса Хрыста.
У ёй, паводле іерарха, не прадстаўлена афіцыйнае навучання Касцёла, а толькі вынік
уласных даследванняў Бэнэдыкта XVI, і такім чынам яе змест можа дыскутавацца.
Іншым
важным аспектам пантыфіката Бэнэдыкта XVI арцыбіскуп Фізікелла назваў яго заклік пераасэнсаваць
навучанне ІІ Ватыканскага Сабора і пазбавіцца ад павярхоўнага разумення рашэнняў на
ім прынятых. Таксама іерарх узгадаў, пра імкненне Бэнэдыкта XVI наладжваць адносіны
з нехрысціянскімі рэлігіямі і візіт у мячэць, у якую ён увайшоў без абутку. “Калі
мы пераглядзім 8 гадоў пантыфіката, то ўбачым, што Папа заўсёды здзіўляў і ўражваў,
а таксама, як і падчас сваёй апошняй аўдыенцыі, паказваў простую і абязбройваючую
глыбокую чалавечнасць”, - сказаў старшыня ватыканскай дыкастэрыі.