2013-02-28 17:17:17

Папа напісаў свой апошні “твіт”


RealAudioMP3 “Дзякую за вашу любоў і падтрымку. Жадаю, каб вы заўсёды адчувалі радасць, калі ставіце Хрыста ў цэнтр вашага жыцця”. З такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў праз свой акаўнт у Твітэры. Апошняе паведамленне Святога Айца з’явілася пасля яго прылёту ў Кастэль Гандольфа. Бэнэдыкт XVI стаў першым у гісторыі Папам, які пачаў выкарыстоўваць для камунікацыі з вернікамі сацыяльныя сеткі. Яго акаўнт у “Твітэры” быў створаны 12 снежня. Ён дзейнічае на 9 мовах, у тым ліку на лацінскай і налічвае каля 3 млн. чытачоў ва ўсім свеце. На час “sede vacante” карыстацца гэтым акаўнтам ніхто не будзе. Ці будзе ён дзейнічаць далей, залежыць ад будучага Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.