2013-02-28 11:45:45

Пантыфікат Бэнэдыкта XVI у лічбах


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI займаў пасад св. Пятра 7 гадоў, 9 месяцаў і 24 дні ці 2856 дзён. За гэты час ён здзейсніў 24 міжнародныя апостальскія падарожжы, а таксама 31 падарожжа па Італіі. Святы Айцец наведаў 15 рымскіх парафій і санктуарыяў. Акрамя таго, ён узначаліў 11 кананізацыйных св. Імшаў, падчас якіх абвясціў святымі 45 асоб: 19 жанчын і 26 мужчын з 20 краін свету. 2 разы Папа асабіста ўзначальваў беатыфікацыйныя св. Імшы: 19 верасня 2010 г. ў англійскім Бірмінгене ён абвясціў благаслаўлёным кардынала Джона Генры Ньюмана, а 1 мая 2011 г. папу Яна Паўла ІІ.

На працягу амаль 8 гадоў пантыфікату Бэнэдыкт XVI асабіста ўдзяліў біскупскую сакру 22 іерархам і і ўручыў паліі 307 арцыбіскупам-мітрапалітам. Папа надаў кардынальскую годнасць 90 іерархаў. Акрамя таго, па ініцыятыве Папы і ў яго прысутнасці прайшлі пяць Сінодаў Біскупаў прысвечаныя Эўхарыстыі, Божаму Слову ў жыцці і місіі Касцёла, Касцёлу у Афрыцы і на Блізкім Усходзе, а таксама новай евангелізацыі.

За час сваёго пантыфікату Бэнэдыкт XVI сустрэўся з 251 палітыкам з 111 краін, а Апостальская Сталіца ўстанавіла дыпламатычныя адносіны з 5 краінамі свету.

Святы Айцец напісаў тры энцыклікі: “Deus caritas est”, “Spe salvi” і “Caritas in veritate” (2009 г.).







All the contents on this site are copyrighted ©.