2013-02-28 15:07:31

Кс. Ламбардзі аб апошніх падзеях у Ватыкане


RealAudioMP3 144 кардыналаў прысутнічала на развітальнай сустрэчы з Бэнэдыктам ХVI, якая прайшла 28 лютага ў Клементыйскай Зале Апостальскага Палаца. Аб гэтым расказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі падчас сустрэчы з журналістамі. Кіраўнік Залы Друку расказаў, што 28 лютага, каля 17.00 Папа скіруе сваё апошняе паведамленне ў “Твітэры”. Гаворачы пра фармальнае заканчэнне пантыфіката Бэнэдыкта XVI кс. Ламбардзі паведаміў, што 28 лютага будуць закрыты дзверы Апостальскага палацу, які пакінуць таксама швейцарскія гвардзейцы. Паводле прадугледжаных правілаў камерленг запячатае папскія апартаменты.

Езуіт расказаў, што ў Ватыкане безупынна прыходзяць пасланні салідарнасці з Папам не толькі ад палітычных і культурных дзеячаў свету, але таксама ад звычайных вернікаў. Ён звярнуў асаблівую ўвагу, на ліст святароў і вернікаў з Кітая, якія падзякавалі Бэнэдыкту ХVI за падтрымку.

На сённяшні дзень, паводле кіраўніка Залы Друку, акрэдытацыю для асвячэння падзей звязаных з абраннем новага Папы атрымалі каля 3600 журналіст, з 61 краіны свету. З іх амаль 1000 прадстаўляюць друкаваныя выданні, 2,5 тыс. тэлевізійныя каналы і 231 радыёжурналіст. Акрамя таго ў Рыме будуць працаваць каля 350 фатографаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.