2013-02-28 14:04:48

Бэнэдыкт XVI: заўсёды вучыцца мастацтву малітвы


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI пасля заканчэння свайго Пантыфіката прысвеціць жыццё малітве і разважанням. Аб гэтым ён неаднаразова казаў вернікаў, калі тлумачыў, што не пакідае Касцёл, але пачынае служыць яму іншым чынам, “больш адпаведным свайму ўзросту і сілам”. Тэма хрысціянскай малітвы, вельмі блізкая Святому Айцу. Менавіта ёй Папа прысвяціў цыкл катэхез, з якімі знаёміў вернікаў падчас агульных аўдыенцый у 2011-2012 г. Бэнэдыкт XVI звяртаў увагу на тое, што сёння, нават многія хрысціяне сталі маліцца рэдка, а абыякаваць да малітвы прывяла да абыякавасці да Бога. Таксама Святы Айцец падкрэсліваў, што для таго, каб малітва была па-сапраўднаму сталай, яе неабходна з пастаянствам практыкаваць.

“Мы добра ведаем, што малітва не з’яўляецца тым, што само сабой разумеецца: неабходна вучыцца малітве, заўсёды па-новаму ўзрастаючы ў гэтым мастацтве; нават тыя, хто з’яўляюцца вельмі дасведчанымі ў духоўным жыцці, маюць патрэбу ў тым, каб хадзіць у школу Езуса і вучыцца маліцца па-сапраўднаму”, - казаў Пантыфік.

Паводле Святога Айца, чалавек ад самага свайго стварэння носіць унытры сябе глыбокае жаданне Бога, адказам на якое з’яўляецца малітва.

“Чалавек усіх часоў моліцца, таму што не можа рабіць нічога іншага, каб спытацца аб сэнсе свайго існавання. Ён застанецца невядомым і неясным, калі не адкрыецца ў адносінах з таямніцай Бога і яго планам аб свеце. Чалавечае жыццё – гэта скрыжаванне зла і дабра, незаслужаных пакутаў, а таксама радасці і прыгажосці, якія спантанна і няспынна падштурхоўваюць прасіць у Бога святла і ўнутраных сілаў, якія дапамогуць на зямлі і адкрыюць надзею, большую за межы смерці”, - адзначаў Папа.

Паводле Бэнэдыкта XVI малітва мае таксама і іншую функцыю: яна спрыяе навяртанню. “Полымя Божае перамяняе наша сэрца і робіць здольнымі жыць паводле Бога і для іншых”, - казаў Святы Айцец і дадаваў, што “на абсалют Бога, вернік павінен адказаць абсалютнай і поўнай любоўю, на службу якой будзе пастаўлена ўсё жыццё, сілы і сэрца”.








All the contents on this site are copyrighted ©.