2013-02-27 15:19:00

Французскі філосаф: Папа не сакральная асоба, а выканаўца функцыі


RealAudioMP3 Папа – гэта не сакральная асоба, але выканаўца пэўнай функцыі. Такое меркаванне выказаў французскі філосаф, прафесар, былы выкладчык сярэдневечнай і арабскай філасофіі ў Парыжскай Сарбоны і пераможца “Прэміі Ёзэфа Ратцынгера” ў 2012 г. Рэмі Браге. Яго словы прыводзіць 27 лютага “L’Osservatore Romano”. Навуковец, падводзячы вынікі Пантыфіката Бэнэдыкта XVI адзначыў, што Святы Айцец меў вялікую мужнасць, калі пачаў барацьбу з сексуальнымі злоўжываннямі ў Касцёле. Паводле прафесара Браге было б добра калі б прыклад Папы наследавалі многія “свецкія інстытуты, такія як школы, спартыўныя клубы, спецыялізаваныя дамы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ці сіротаў”.

Каментуючы рашэнне Бэнэдыкта XVI пакінуць пасад св. Пятра філосаф, адзначыў, што яго, як і ўсіх іншых яно здзівіла, але ён не лічыць што для гэтага павінны існаваць незвычайныя прычыны. Паводле Рэмі Браге, у такой сітуацыі дастаткова адчуваць, што “больш не ў стане выконваць сваю місію”.

Філосаф адзначыў таксмаа, што няма сэнсу “арганізоўваць спаборніцтвы па святасці” паміж Бэнэдыктам XVI і Янам Паўлам ІІ, нібыта існуе “толькі адна форма адвагі”. Паводле прафесара Браге адвага можа заключацца, з аднаго боку ў жаданні “застацца аж да канца, у слабасці і пакутах, на знак Укрыжаванага, вікарыем якога з’яўляецца Папа”, а з іншага ў тым, каб адмовіцца ад усяго, пасля знаходжання ў цэнтры ўвагі.








All the contents on this site are copyrighted ©.