2013-02-27 12:31:52

Пантыфікат Бэнэдыкта XVI: больш за 5 млн. удзельнікаў агульных аўдыенцый


RealAudioMP3 За 8 гадоў свайго пантыфіката Бэнэдыкт XVI правёў 348 агульный аўдыенцый, у якіх прыняло ўдзел больш за 5 млн. вернікаў. Першая агульная аўдыенцыя, адбылася праз 8 дзён пасля яго абрання на пасад св. Пятра – 27 красавіка 2005 г. Падчас яе Святы Айцец патлумачыў, чаму выбраў імя Бэнэдыкт. Затым Папа пачаў цыкл катэхез прысвечаны псальмам. У першы год яго пантыфіката адбылося 32 агульныя аўдыенцыі, ў якіх прынялі ўдзел каля 810 тыс. пілігрымаў. Самая вялікая колькасць вернікаў, збіралася на аўдыенцыі з Бэнэдыктам XVI на працягу 2006 г. – больш за 1 млн. чалавек. Тады Святы Айцец пачаў новы цыкл катэхез прысвечаны апосталам і першым сведкам хрысціянскага жыцця, на якіх Хрыстус заснаваў Касцёл.

У 2007 г. падчас аўдыенцый Папа распавядаў пра Айцоў Касцёла, а ў 2008 годзе, які быў прысвечаны св. Паўлу, менавіта аб гэтым Апостале Народаў. Серыі катэхез Святога Айца былі таксама прысвечана Доктарам Касцёла, святым жанчынам і мужчынам. З 2011 г. Пантыфік прысвячаў свае катэхезы розных аспектам хрысціянскай малітвы, а затым веры.

На працягу кожнага году свайго пантыфіката Папа праводзіў больш за 40 агульных аўдыенцый, а ў 2013 г. іх было толькі 8.








All the contents on this site are copyrighted ©.