2013-02-27 14:58:52

Бэнэдыкт XVI прызначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Каўнасе


RealAudioMP3 27 лютага Бэнэдыкт ХVI прызначыў арцыбіскупа Кракаўскага кардынала Станіслава Дзівіша, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці, якія пройдуць у літоўскім Каўнасе з нагоды 600-годдзя заснавання катэдральнага касцёла пад тытулам св. Пятра і св. Паўла. Яны пачнуцца 5 мая 2013 г. Першая ўзгадка аб гэтай святыні адносіцца да 1413 г., але вядома што яна была пабудавана раней. Каўнаскі катэдральны касцёл з’яўляецца самай вялікай святыняй у Літве пабудаванай у гатыцкім стылі. Яго вышыня – 84 м, а шырыня 34 м. Выявы ўнутры касцёла выканаў знакаміты мастак Міхал Эльвіра Андрыёлі. У ім пахаваны некаторыя вядомыя літоўскія рэлігійныя і навуковыя дзеячы – кардынал Вінцэнтас Сладкявічус, гісторык Сіманас Даўкантас, а таксама славуты паэт, драматург і святар Ёнас Мачуліс, больш вядомы як Мароніс.








All the contents on this site are copyrighted ©.