2013-02-27 13:57:28

Бэнэдыкт XVI падзякаваў вернікам за любоў


RealAudioMP3 Каб развітацца са Святым Айцом на агульную аўдыенцыю 27 лютага прыбылі каля 150 тыс чалавек. Яшчэ задоўга да пачатку мерапрыемства яны запоўнілі не толькі плошчу св. Пятра, але таксама і бліжэйшыя вуліцы. Пілігрымы ўяўлялі сабой сапраўдную вялікую сям’ю, аб’яднаную ў Хрысце, аб якой казаў Пантыфік характарызуючы прыроду Касцёла. Да іх Папа звярнуўся з кароткім прывітаннем на 11 мовах. “Дзякую вам за вашу цяплыню і любоў. Дзякую! Дарагія сябры, дзякую за ўсе гэтыя восем гадоў побач з вамі! Таксама дзякую за тое, што вас прыйшло так шмат на гэту сустрэчу, і за цяплыню і радасць вашай веры”, - сказаў Папа.
Пасля заканчэння аўдыенцыі Святы Айцец прывітаў вернікаў праехаўшы на папамабілі вакол плошчы св. Пятра. У 12.30 ён скіраваў кароткае пасланне ў “Твітэры”, у якім выразіў сваё пажаданне, “каб кожны адчуваў радасць ад таго, што з’яўляецца хрысціянінам і любімы Богам, Які аддаў свайго Сына за нас”.








All the contents on this site are copyrighted ©.