2013-02-26 15:28:27

Апостальская Сталіца заклікае матэрыяльна падтрымаць Касцёл у Святой Зямлі


RealAudioMP3 Кангрэгацыя па справах Усходніх Касцёлаў звярнулася да хрысціян з усяго свету у сувязі са зборам ахвяраванняў на карысць Касцёла ў Святой Зямлі. Па традыцыі гэты збор адбываецца ў Вялікую пятніцу. У звароце ватыканскай дыкастэрыі адзначаецца, што ахвяраванні дазволяць утрымліваць шматлікія святыя месцы, а таксама дапамагаць мужчынскім і жаночым законам, якія дапамагаюць ахвярам войнаў і іншых няшчасцяў. Таксама ахвяраванні будуць прызначыная на падтрымку сеткі душпастрыскіх, адукацыйных і медыцынскіх устаноў, якія, у сваю чаргу дапамагаюць сем’ям, пажылым людзям, хворым, бежанцам і спрыяюць аброне правоў чалавека, асабліва рэлігійнай свабоды.

У паведамленні прыпамінаецца, што збор ахвяраванняў для Касцёла ў Святой Зямлі пачаўся з 1950-я гады ў час пантыфікату Яна ХХІІІ. Аднак падкрэсліваецца, што таксама і Бэнэдыкт ХVI клапоціцца пра сітуацыю хрысціян у гэтым рэгіёне. Доказам гэтага з’яўляецца яго Апостальскае падарожжа ў Ліван, у верасні 2012 г, яго пастанныя заклікі за мір у Святой Зямлі падчас агульных аўдыенцый і нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”. “У сваіх малітоўных інтэнцыях на студзень 2013 г. Папа заклікаў увесь Касцёл маліцца за тое, каб хрысціянскія супольнасці Блізкага Усходу, якія часта падвяргаюцца дыскрымінацыі, атрымалі ад Святога Духа сілу вернасці і трываласці”, - адзначаецца ў пасланні. Акрамя таго ўзгадваецца, што Пантыфік даручыў двум маладым людзям з Лівана напісанне тэксту разважанняў для Крыжовага шляху, які пройдзе ў рымскім Калізеі ў Вялікую пятніцу.








All the contents on this site are copyrighted ©.