2013-02-25 12:38:32

Папа прыняў членаў Камісіі па раследванні ўцечкі дакументаў Святога Пасаду


RealAudioMP3 25 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі трох кардыналаў, членаў спецыяльнай камісіі створанай для раследвання ўцечкі канфідэнцыйных дакументаў Апостальскай Сталіцы. У сустрэчы з Папам прынялі ўдзел кардынал Хуліян Эранц, кардынал Юзэф Томка і кардынал Сальваторэ Дэ Джорджы. На заканчэнне свайго пантыфіката Святы Айцец падзякаваў іерархам за зробленую працу і выразіў сваё задавальненне вынікамі раследвання. Паводле спецыяльнага паведамлення Залы Друку Святога Пасаду, яны дазволілі выявіць, “акрамя чалавечых абмежаванняў і недасканаласцяў, таксама шчырасць, сумленнасць і самаадданасць тых, хто працуе ў Апостальскай Сталіцы і служыць місіі даверанай Хрыстом Рымскаму Пантыфіку”. Бэнэдыкт XVI прыняў рашэнне, што матэрыялы раследвання, аб якіх вядома толькі яму, застануцца ў распараджэнні выключна новага Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.