2013-02-25 13:51:59

Папа зацвердзіў некаторыя змены ў парадку абрання Пантыфіка


RealAudioMP3 25 лютага быў апублікаваны Апостальскі ліст Бэнэдыкта XVI у форме “motu proprio” адносна некаторых зменаў у парадку выбараў Папы. У дакуменце Святы Айцец патлумачыў, што змены неабходны для таго, каб “гарантаваць як мага лепшае здзейсненне (...) абрання Рымскага Пантыфіка”. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што цяпер, для пачатку канклава не абавязкова чакаць прашэсця 15 дзён пасля пачатку перыяду “sede vacante”, як было ўстаноўлена да гэтага часу. Паводле новага дакумента Калегія кардыналаў можа вырашыць пачаць канклаў раней, калі ўсе яго ўдзельнікі прысутныя. Бэнэдыкт XVI пацвердзіў, што для абрання новага Папы неабходна, каб за яго было аддадзена “прынамсі дзве трацціны галасоў, з тых выбаршчыкаў якія, прысутныя і прымалі ўдзел у галасаванні”. Калі кардыналы на працягу пэўнага часу, не могуць выбраць Пантыфіка, яны могуць прысвяціць адзін дзень малітве, разважанню і дыялогу. Затым выбар будзе здзейсняцца паміж двума кандыдатамі, якія набралі большасць галасоў у папярэдніх галасаваннях. Яны, у сваю чаргу не маюць права голаса.

Між іншым Бэнэдыкт XVI увёў новыя нормы, якія тычацца сакрэтнасці канклава. Папа адзначыў, што ўся тэрыторыя Ватыкана, а таксама расклад працы ўстаноў, якія на ёй знаходзяцца, павінен быць арганізавана такім чынам, каб гарантаваць сакрэтнасць і свабоднае здзейсненне працэдур звязаных з абраннем Пантыфіка. Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што неабходна гарантаваць, каб кардыналы-выбаршчыкі не сустракаліся не з кім на шляху з Дома св. Марты да Апостальскага палацу Ватыкана. Папа таксама пацвердзіў, што для захавання ў сакрэце таямніцаў звязаных з канклавам, перш чым ён пачнецца, кардыналы павінны прынесці адпаведную прысягу, у поўнай свядомасці, што яе парушэнне можа быць прычынай пакарання экскамунікай “latae sententiae”, што знаходзіцца ў кампетэнцыі Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.