2013-02-24 13:34:19

Бэнэдыкт XVI – “Папа кніг”


RealAudioMP3 Нямецкі выдавец Мануэль Гердэр назваў Бэнэдыкта XVI, “Папам кніг” і ўвесь пантыфікат “Бібліёфільскі”. “Калі мы вернемся ў гісторыю і паглядзім на папства з розных пунктаў гледжання, мы бачым Папаў, якія будавалі касцёлы і палацы, склікалі саборы або іх адклікалі; тымчасам Бэнэдыкт XVI дзейнічаў праз свае кнігі”- напісаў Гердэр на сайце нямецкай асацыяцыі выдаўцоў. “Да гісторыі папства і таксама кнігавыдавецтва Бэнэдыкт XVI ўвойдзе як вялікая духоўная асоба, выдатны тэолаг і і інтэлектуал. Яго пантыфікат адзначаўся публікацыяй новых кніг”, - сказаў Гердэр. Цяперашні Папа амаль ад 60 гадоў публікуе свае кнігі ў выдавецтве Гердэра. 8 лістапада 1956 г. малады кс.Ёзаф Ратцынгер падпісаў кантракт з выдавецтвам на публікацыю двух артыкулаў да лексікона тэалогіі і Касцёла. “Менавіта з гэтага моманту пачалося і працягваецца па сёння нашае інтэнсіўнае супрацоўніцтва”, - з гонарам сказаў Мануэль Гердэр.

У апошнія гады, у тым жа выдавецтве былі апублікаваны тры тамы “Езуса з Назарэту”, а таксама “Усе творы” Бэнэдыкта ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.