Мітрапаліт Іларыён у “L’Osservatore Romano” пра Бэнэдыкта ХVI
Мітрапаліт Іларыён,
старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, назваў рашэнне
Бэнэдыкта XVI пакінуць Пасад св. Пятра “актам вялікай адвагі і прыкладам пакоры”.
Праваслаўны іерарх напісаў артыкул у ватыканскай газеце. У свеце, дзе многія людзі,
якія не маюць улады імкнуцца яе здабыць, а тыя, хто яе мае, робяць усе, каб яе не
страціць, рашэнне галавы самага вялікага хрысціянскага Касцёла ў свеце “рэзка кантрастуе
з распаўсюджаным менталітэтам”, - заўважыў Мітрапаліт Іларыён. Бэнэдыкт XVI у гэтым
рашэнні застаўся верным сваім маральным прынцыпам і адмовіўся ад кампрамісу, лічыць
ён.
Праваслаўны іерарх адзначыў, што ў часы пантыфікату Бэнэдыкта ХVI наступіла
паляпшэнне адносін паміж праваслаўнымі і католікамі, асабліва паміж Рыма-Каталіцкім
Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой. “Папа добра ведае праваслаўе; яго любоў да
традыцыі наблізіла яго да праваслаўя”, - падкрэсліў Мітрапаліт. Ён выказаў здагадку,
што быццё тэолагам і мысляром аб выразных поглядах, якія ішлі насуперак дамінуючай
культуры, магло перашкодзіць Папе ў выкананні яго функцыі. “Бэнэдыкт ХVI – гэта лагодны,
разумеючы, з вялікай пакорай і мудрасцю, чалавек”, - адзначыў старшыня Аддзела знешніх
царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату у сваім артыкуле ў “L’Osservatore Romano”.