2013-02-23 15:40:12

Кіраўнік Залы Друку папрасіў журналістаў быць больш уважлівымі


RealAudioMP3 Кіраўнік Залы Друку на сустрэчы з журналістамі 23 лютага выказаў сваю занепакоенасць колькасцю негатыўнай інфармацыі адносна Касцёла і Рымскай Курыі, якая не адпавядае рэчаіснасці. Ён папрасіў супрацоўнікаў СМІ быць больш уважлівымі ў падыходзе да сваёй працы. На думку кс. Ламбардзі, такога тыпу публікацыі не спрыяюць добрай атмасферы падчас падрыхтоўкі да канклаву. Менавіта гэта стала прычынай сённяшняй заявы Дзяржсакратарыяту, патлумачыў прадстаўнік Святога Пасаду. Яна стала вымушанай мерай у сувязі з публікацыяй некаторымі СМІ навін, якія не адпавядаюць праўдзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.