Апошнія тыдні, звязаныя
з сыходам Бэнэдыкта XVI, адзначаюцца ўзмацненнем ціску на Касцёл, заўважыў кс. Фэдэрыка
Ламбардзі ў сваёй аўтарскай рубрыцы ў эфіры Ватыканскага радыё. Для гэтага выкарыстоўваюцца
даўно вядомыя інструменты: паклёп, дэзінфармацыя, лабіраванне, адзначыў ён. Кіраўнік
Залы Друку запэўніў, што “суддзямі” Касцёла з’яўляюцца людзі, якія маюць ў цэнтры
сваіх зацікаўленняў перш за ўсё грошы, секс і ўладу. “Гэта тыя, хто прывык менавіта
так вымяраць усю разнастайную рэчаіснасць і не здольны заўважыць нічога іншага, нават
у Касцёле”, - адзначыў дырэктар Ватыканскага радыё. У выніку гэтага, Касцёл і многія
яго члены прадстаўляюцца скажоным чынам.
“Але ўсё гэта не ў сілах змяніць
паставу вернікаў і паўплываць на іх веру і надзею, з якой глядзяць на Пана, Які абяцаў
быць назаўсёды са сваім Касцёлам”, - перакананы кс. Ламбардзі. Ён лічыць, што прыкладам
для ўсіх можа служыць сам Бэнэдыкт XVI, які пажадаў прысвяціць малітву на распачацце
Вялікага посту апошняму этапу свайго пантыфікату – шляху пакаяння і навяртання да
пасхальнай радасці.