2013-02-22 13:29:03

Кардынал-кананіст: тутул Папы пасля адстаўкі – Яго Святасць Бэнэдыкт XVI


RealAudioMP3 Кардынал Франчэска Кокапальмэрыа, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, аўтарытэтны спецыяліст па Кананічным праве, лічыць, што пасля адстаўкі Бэнэдыкта XVI, яго статус можа разглядацца як: Біскуп Рыма на пенсіі. “Вядома, яго тытул можа застацца такім, які выкарыстоўваўся да гэтага часу: Яго Святасць Бэнэдыкт XVI”, - паведаміў іерарх у інтэрв’ю “Corriere della Sera”. Ён прызнаў, што ў будучыні касцёльнае заканадаўства чакаюць удакладненні, звязаныя з сітуацыяй дабравольнага сыходу Пантыфіка з Пасаду св. Пятра, што не было прадугледжана папярэдне. Гэта ніякім чынам не паўплывае на саму паслугу Наступніка св. Пятра як такую, размова ідзе аб асобе Пантыфіка, які мае натуральныя абмежаванні, якія тычацца ў тым ліку і здароўя, і ўзросту. Кардынал Кокапальмэрыа лічыць, што ўдакладненні ў заканадаўства неабходныя па той прычыне, што ў будучыні цалкам верагодны сцэнарый сыходу пантыфікаў падобны да сітуацыі з Бэнэдыктам XVI. Ён выключыў магчымасць, што ў касцёльным заканадаўстве ў будучыні будзе прапісаны канкрэстны тэрмін знаходжання Папы на Пасадзе св. Пятра. Выбар, выконваць папскае служэнне да смерці ці зысці раней, будзе належаць да самаго Пантыфіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.