2013-02-22 12:11:53

Аўстралійскі кардынал бачыць будучым Папам іерарха з доўгатэрміновай візіяй


RealAudioMP3 Кардынал Джордж Пэл, арцыбіскуп Сіднэю, прызнаўся, што на канклаве ён будзе галасаваць за кандыдата з доўгатэрміновым бачаннем, кіраўнічымі навыкамі і станоўчым кантактам са сродкамі масавай інфармацыі. Іерарх ужо вылецеў у Ватыкан, каб далучыцца да кардыналаў з усяго свету, якія абяруць новага Пантыфіка. “Мы хочам кагосьці з візіяй, здольнага ствараць планы на будучыню, таго, хто можа ўзяць на сябе адказнасць размовы са СМІ і дыялогу са светам, асабліва тымі, хто верыць напалову ці не верыць наогул”, - сказаў кардынал аўстралійскім медыя. Кардынал Пэл сказаў, што ён таксама шукае кагосьці з “кіраўнічымі” навыкамі на пасаду Пантыфіка. “Гэта, несумненна, не самая важная з задач, але, напэўна, адна з іх”, - прызнаўся ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.