2013-02-21 10:01:31

Інданэзійскі кардынал адмовіўся ад удзелу ў канклаве


RealAudioMP3 78-гадовы арцыбіскуп Джакарты на пенсіі не прыме ўдзелу ў будучым канклаве з-за сур’ёзных праблем са зрокам. Кардынал Юліус Рыядзі Дармаатмаджа пацвердзіў агенцтву “AsiaNews” прагрэсіруючае пагаршэнне зроку, што не дае яму дастатковай магчымасці чытаць тэксты і дакументы. Такім чынам, на сённяшні дзень, на канклаве чакаецца 116, замест 117 кардыналаў. Былы пастыр дыяцэзіі Джакарта заявіў, што яго выбар “свабодны і асабісты”. На яго думку, немагчымасць чытаць тэксты і дакументы з’яўляецца перашкодай занадта вялікай, каб працаваць самастойна і без клопатаў.

Інданэзійскі кардынал “цалкам разумее” рашэнне Бэнэдыкта XVI. “Я адчуў гэта на сваёй скуры, калі быў арцыбіскупам Джакарты і вырашыў сысці ў адстаўку па дасягненні 75 гадоў”. Бо, каб быць біскупам сталіцы, трэба мець “добрую фізічную форму”, - сказаў іерарх.

Кардынал Дармаатмаджа прызнае свой “глыбокі смутак” з-за фізічнай немагчымасці паехаць у Рым і прыняць удзел у канклаве, але лічыць сваё рашэнне правільным, што дапаможа не “ламаць пратакол” і не перашкаджаць працы кардынаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.