2013-02-20 13:00:18

“Le Figaro”: пакора – ненапісаная энцыкліка Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 “Ненапісаная энцыкліка Бэнэдыкта XVI” – пад такім загалоўкам з’явіўся артыкул на старонках французскага часопіса “Le Figaro Magazine”. Гаворка не ідзе пра дакумент Святога Айца, прысвечаны веры, хоць яго частка ўжо была напісана, але пра рэальнасць, якая стала неад’емнай характэрыстыкай яго пантыфікату – пакору. Аўтар артыкула, Жан Мары Гуэно, звярнуў увагу на тое, што пантыфікат Бэнэдыкта XVI быў вельмі складаным і таму патрабаваў ад Пантыфіка незвычайнай пакоры. Напачатку выбухнуў крызіс у адносінах з ісламам, выкліканы цытатай аб насіллі на рэлігійнай глебе з прамовы Папы падчас лекцыі ў Рэгенсбургскім універсітэце. Затым, ва ўсім свеце прагучалі пратэсты супраць слоў Святога Айца аб барацьбе са СНІДам, прамоўленых падчас яго першага падарожжа ў Афрыку і неправільна інтэрпрытаваных. Акрамя таго, на час яго пантыфікату прыйшоўся пік абвінавачванняў у бок некаторых святароў у сексуальных злачынствах. Таксама добры жэст Папы ў адносінах да чатырох біскупаў з Брацтсва св. Пія Х выклікаў абвінавачанні ўсяго свету. Справа ў тым, што адзін з іх прымяншаў маштабы Халакосту, аб чым Святому Айцу было невядома. Бэнэдыкт XVI сустрэўся з цяжкасцямі ў сувязі з прыняццем новага заканадаўства аб фінансавай празрыстасці ў Ватыкане. І, нарэшце, Пантыфік перажыў здраду аднаго з блізкіх супрацоўнікаў, які перадаў для публікацыі яго асабістыя лісты.

“Папа не меў ніводнага спакойнага году”, - адзначаецца ў выданні. Паводле аўтара артыкула, духоўныя выпрабаванні Бэнэдыкта XVI можна параўнаць з цяжкімі фізічнымі пакутамі, якія цярпеў Ян Павел ІІ. Таму, “толькі Богу вядома аб моцы і сіле яго пакоры”, - піша “Le Figaro Magazine”.








All the contents on this site are copyrighted ©.