2013-02-20 12:27:29

Хаакін Навара-Вальс: Папа сваім рашэннем кінуў выклік культу асобы


RealAudioMP3 “Адстаўка і вызваленне” – назваў свой артыкул у італьянскай “La Repubblica” былы кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Хаакін Навара-Вальс. У ім шматгадовы ватыканскі супрацоўнік адзначыў, што ў Бэнэдыкце XVI заўсёды спалучаліся інтэлектуальная канкрэтнасць і кантэмпляцыйная глыбіня ў разглядзе пытанняў. У тым ліку і гэтыя рысы, на яго думку, сыгралі ролю ў рашэнні Папы пакінуць Пасад св. Пятра, што канстрастуе з сучаснымі тэндэнцыямі культу ўлады і асабістай выгады. “Амбіцыі, смяротна аддзеленыя ад любых этычных крытэрыяў, у канчатковым выніку прадстаўляць пагрозу для іншых”, - адзначыў у сваім артыкуле Навара-Вальс. Паводле яго, Папа сваім рашэннем кінуў выклік культу асобы.

“Шмат было напісана і будзе напісана аб адмове Ратцынгера”, - заўважыў былы супрацоўнік сыходзячага Пантыфіка, але, на яго думку, ужо зараз бачны глыбокія памылкі. Адна з іх, гэта меркаванне, што Папа павінен быць звышчалавекам, і па гэтай прычыне несці цяжар на сваіх “звышнатуральных плячах”. Навара-Вальс лічыць, што выбар Бэнэдыкта XVI – гэта напамін усім аб часовасці ўлады і выклік карыслівым інтарэсам, звязаным з ёй. Пантыфік нібыта сказаў усяму свету, што вера ва ўсемагутнасць чалавека заўсёды звязана з абагаўленнем, калі зло хаваецца пад празмерным славалюбствам і забівае сумленне.

Былы кіраўнік Залы Друку адзначыў, што ў 2005 г. Бэнэдыкт XVI прыняў выбар кардыналаў з “велізарным духам служэння, ведаючы, што менавіта ў той момант, калі ён пагадзіўся стаць Папам, ён тут жа адмовіўся канчаткова і цалкам ад сябе, ад свайго нармалёвага жыцця, сваіх законных жаданняў і эмацыйных сувязяў: “Я, больш не я”, - сказаў ён тады. Вось што, зараз ужо не ў яго словах, але ў яго жыцці, мы ўсе бачым”, - заўважыў Хаакін Навара-Вальс.

На думку аўтарытэтнага ватыканскага эксперта, сваёй адстаўкай Бэнэдыкт XVI сведчыць, што не ўлада, а прызнанне бяссільнасці робіць нас па-сапраўднаму людзьмі, і часта менавіта свядомасць абмежаванасці “трымае адчыненымі дзверы для дабра адзін аднаго”. “Бэнэдыкт XVI адкрыў, нарэшце, вялікае маральнае значэнне, якое мае, для дабра ўсіх, духоўная і публічная прысутнасць Папы ў свеце, глыбокае прыняцце незалежнасці боскага і чалавечага, духоўнага і часовага, пакут і велічы кожнага”, - заўважыў Хаакін Навара-Вальс. На яго думку, менавіта гэта дапамагае канчаткова аддзяліць агульнае дабро ад смяротнай сілы ўлады і асабістых інтарэсаў.

З гэтага пункту гледжання, адстаўка Бэнэдыкта XVI з’яўляецца прыкладным жэстам і “у той жа час глыбока хрысціянскім і глыбока чалавечым”, - заключыў былы кіраўнік Залы Друку.







All the contents on this site are copyrighted ©.