2013-02-20 15:39:11

Кардынал Амата: кананізацыйная справа бл. Яна Паўла ІІ развіваецца паспяхова


RealAudioMP3 Аб вельмі паспяховым развіцці кананізацыйнай справы бл. Яна Паўла II заявіў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, адказваючы на пытанні журналістаў у кулуарах канферэнцыі, якая адбылася ў Папскім латэранскім універсітэце. Кардынал Амата не адказаў наўпрост, ці кіраваная ім дыкастэрыя атрымала дакументацыю, якая тычыцца цуду праз заступніцтва Папы. Ён падкрэсліў, што Кангрэгацыя забавязана да абсалютнай таямніцы, паколькі ёй часта даводзіцца адкідаць дакументацыю. Кардынал адзначыў аднак, што “справа развіваецца вельмі паспяхова”.







All the contents on this site are copyrighted ©.