2013-02-19 12:33:34

Каталіцкае брацтва ініцыявала малітву за Бэнэдыкта XVI на “Твітэры”


RealAudioMP3 Адна з самых буйных у свеце арганізацый свецкіх католікаў “Рыцары Калумба” запрасіла ўсіх прыняць удзел у малітве за Бэнэдыкта XVI і яго наступніка ў “Твітэры”. “У гэтыя апошнія дні яго пантыфікату, нашы думкі і малітвы з папам Бэнэдыктам XVI, які моцна працаваў, каб весці Касцёл”, - сказаў Вярхоўны рыцар Карл Андэрсан. “Акрамя таго, мы молімся за ўсіх тых кардыналаў, якія будуць прымаць удзел у канклаве, і за яго пераемніка, каб Бог натхніў іх для выканання місіі ім даверанай”, - дадаў ён.

Каталіцкае брацтва заахвочвае карыстальнікаў “Твітэру” адпраўляць свае паведамленні з “малітоўнай падтрымкай” Папы. Рыцары прапануюць дасылаць фразу “Я малюся за цябе” на твітэр-канал Бэнэдыкта XVI @pontifex.

Апрача таго, Вярхоўны капелан “Рыцараў Калумба”, арцыбіскуп Уільям Лоры з Балтымора, напісаў адмысловую малітву за Папу неўзабаве пасля таго, як апошні абвясціў аб сваіх планах пакінуць Пасад св. Пятра.







All the contents on this site are copyrighted ©.