Для Папскай фабрыкі
званоў “Marinelli” у паўднёваітальянскім Аньёнэ навіна аб сыходзе Бэнэдыкта XVI стала
нечаканасцю. Апошні звон з гербам кіруючага Папы не будзе ўрачыста прадстаўлены яму,
як планавалася, 24 красавіка, але перададзены Пантыфіку ў прыватнай форме, паведамляе
італьянская газета “Il Messaggero”. Звон, які гучыць у тоне А і мае дыяметр 43 сантыметры,
быў падарункам некалькіх паўночнаітальянскіх дыяцэзій Бэнэдыкту XVI у Год веры. Цяпер,
магчыма, ён будзе выкарыстоўвацца ў папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.
Па краях звону высечаны надпіс: “Свет патрабуе людзей, якія гавораць з Богам, каб
магчы казаць пра Бога”.